Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)
5. Асноўныя прынцыпы малітоўнага жыцця
Што ж, якія тыпы малітвы рэкамендуе
мой вопыт для запрацаванага работніка ў Божым вінаградніку? Спачатку некалькі
простых, але жалезных прынцыпа малітоўнага жыцця: па-першае, весці ўрэгуляваны
лад жыцця; па-другое, трымацца простага метаду малітвы; па-трэцяе, даць малітве
пэўныя рамкі; па-чацьвёртае, падрыхтавацца да малітвы; па-пятае, не пакідаць
малітву не гледзячы ні на што.
1. Вясці ўрэгуляваны лад жыцця. Любое жыццё, і асабліва духоўнае жыццё, патрабуе прынцыпа жыцця, яго правіла, бо без урэгулявання, малітва, звычайна – гэта першае, што адыходзіць на другі план. Адзін з генералаў езуітаў пісаў, што палова нашых праблемаў з малітвай знікла бы, калі б проста навучыцца класціся своечасова. І я кажу: “Амін!”, бо гэта адпавядае таксама майму ўласнаму вопыту. Дык ўсталюйце сабе час, калі вы будзеце класціся і ўставаць – за выключэннем асаблівых дзён, выходных, святаў, усіх дзён, калі маеце царкоўныя службы або іншыя абавязкі, якія могуць унесці змены ў звычайны рэжым – а потым прытрымлівайцеся яго.
2. Трымацца простага метаду малітвы. Праз момант я запрапананую
некаторыя асноўныя, правераныя і выпрабаваныя традыцыйныя спосабы малітвы. Я
настойліва рэкамендую не звязвацца са складанымі, заблытанымі метадамі, якія
ўключаюць ўсе гатункі разумовай гімнастыкі або фізічных практыкаванняў.
3. Падрыхтоўка да малітвы. Вельмі карысным ёсць прысвячэнне неалькіх
хвілін увечары папярэдняга дня, каб падрыхтаваць матэрыял для наступнай ранішняй
малітвы: гэта значыць выбраць фрагмент Святога Пісання, псальм, ікону, тэму ці
тэкст малітвы – нешта, што можна будзе выкарыстаць у якасці трампліна для малітвы
наступнага дня. Можна, напрыклад, дзень за днём займацца Боскай Літургіяй,
разважаючы і інтэрыярызуючы яе чарговыя малітоўныя тэксты. У такім выпадку
чытайма фрагмент малітоўнага тэксту на наступны дзень. Ці, магчыма, нехта хоча
моліцца разважаючы чарговыя раздзелы Евангелля? Калі так, то напярэдадні
ўвечары чытайце чарговы раздзел.
4. Даць малітве пэўныя рамкі. Гэта азначае наяўнасць больш ці менш сталага
спосабу пачаць малітву, калі абставіны гэта дазваляюць. Пэўным мінімальнай базай
можа быць, напрыклад, хвіліна засяроджанасці ў цішы на сваім нутры, каб усведаміць,
што мы заўсёды знаходзімся ў прысутнасці Бога. Некаторыя аўтары называюць гэта “стаць
ў прысутнасці Бога”, але, вядома, гэта сам Бог паставіў нас назаўсёды ў сваёй
святой прысутнасьці! Мы ж павінны ўсведаміць сабе гэтую рэчаіснасць праз акт
веры і пакланення. Потым належыць зрабіць вялікі паклон (метанію) і прачытаць звычайны пачатак (ад “Блаславёны Бог
наш...” да патройнага “Прыйдзіце, паклонімся...”), і засяродзіцца на тэме нашай
малітвы, просячы у Бога тое, чаго мы асабліва спадзяемся атрымаць ад Яго, як ласку
або як плён дня і малітвы.
5. Не пакідаць малітву не гледзячы ні на што. Шмат рэчаў можа
перашкаджаць на малітве: перапрацаванасць, стомленасць, гнеў, дэпрэсія, расчараванне,
няўважлівасць, спакуса, грэх... У хуткім часе я буду казаць аб некаторых з
гэтых праблем. Але мы ніколі не
павінны дазволіць ім перашкодзіць або разбурыць наша малітоўнае жыццё, бо
дазвольце мне яшчэ раз паўтарыць: без
малітвы няма хрысціянскага духоўнага жыцця.
Комментариев нет:
Отправить комментарий