среда, 12 ноября 2014 г.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (10)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

4. Станаўлене іншымі Хрыстамі

Гэта спаўненне мінулага накіравана на будучыню. Бо, падодобна таму, як Хрыстос стаў усім і споўніў ўсе, гэтак і мы, каб рэалізаваць сябе, павінны стаць Ім. І мы можам зрабіць гэта толькі дазваляючы Яму перамяняць нас адпаведна Яго Асобе, Яго вобразу, узору новага твору. Гэта перамена нас у новае чалавецтва з'яўляецца сапраўднай глыбокай пашанай Новага Закону і праўдзівай тоеснасцю выхавання асобы ўсіх хрысціянаў. Стары культ і святарства былі замененыя на самаахвяраванне Сына Божага, а наша багаслужэнне – гэта паўтарэнне ў нашым уласным жыцці гэтага ўзору, вобразу, які мы сімвалічна ўшаноўваем калі збіраемся разам, каб прыгадаць сабе кім Ён быў ды кім мы павінны быць у Ім. Гэткім чынам літургія з'яўляецца месцам выхавання: яна прышчапляе нас да Хрыста.


Каб выразіць гэтае атаесамленне з Хрыстом, Павел выкарыстоўвае некалькі складовых дзеясловаў, якія пачынаюцца з прыназоўніка syn (з, у): я пакутую разам з Хрыстом, укрыжаваны з Хрыстом, памер з Хрыстом, пахаваны з Хрыстом, уваскрос і жыву з Хрыстом, узяты на неба і сяджу праваруч Айца з Хрыстом. Гэта адзін са спосабаў св. Паўла падкрэсліць неабходнасць асабістага ўдзелу ў адкупленні. Мы павінны "апрануцца ў Хрыста" (пар. Гал. 3:27), і засвоіць Яго, на досведзе перажыць таямніцы асноўных падзей, якімі Хрыстос збавіў нас і паўтараць іх у нашым уласным жыцці, каб мы маглі самі сцвердзіць разам са св. Паўлам словы: “дык жыву ўжо не я, але жыве ўва мне Хрыстос” (Гал. 2:20). Такім чынам у паняццях Новага Запавету, літургія – гэта проста святкаванне хрысціянскага жыцця, супольнае святкаванне таго, кім мы сталі і кім мы ўсё больш становімся ў Хрысце.

Комментариев нет:

Отправить комментарий