среда, 12 ноября 2014 г.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (9)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

3. Літургія інтэрыярызаваная і перажытая

Літургія фарміруе нашае хрысціянскае жыццё яшчэ аднім спосабам тады, калі мы яе засвойваем і жывем згодна з узорам, які яна нам прапануе. Літургія, якая не з'яўляецца адлюстраваннем жыцця, у якой рэчаіснасць сімвалаў не адпавядае рэчаіснасці жыцця – дрэнная літургія. Карацей кажучы, пробны камень нашай літургіі ёсць тое, ці перажываем мы яе ў нашым жыцці. Ці сімвалічны момант сімвалізуе тое, чым мы з’яўляемся насамрэч? Ці нашае супольнае святкаванне жыцця ёсць знакам, што мы сапраўды так жывем? Св. Павел кажа да супольнасці карынцянаў, што іх Еўхарыстыя не з’яўляецца сапраўднай, паколькі яны з-за браку міласэрнасці, не зважаюць на патрэбы цела, інакш супольнасці як цела Хрыста: "Бо хто есць і п'е, той есць і п'е прысуд сабе, не разважаючы пра Цела [Госпада]" (1 Кар. 11:29).

Літургія, такім чынам, выконвае выхаваўчую функцыю, паколькі яна забяспечвае нам прароцкі голас, які дае ацэнку якасці нашага хрысціянскага жыцця. Гэтак поўны, актыўны, свядомы, інтэрыярызаваны ўдзел у літургіі, пра які  гаворыць канстытуцыя  II Ватыканскага Сабору аб літургія (асабліва §§14-30), патрабуе, каб мы бачылі ў літургіі сапраўдную крыніцу і скарбніцу нашага духоўнага жыцця. Літургічная традыцыя мясцовай Царквы, якую мы называем "абрадам" – як наш візантыйска-славянскі абрад – гэта мадэль нашага царкоўнага жыцця, і крыніца духоўнага жыцця Царквы.
Пакуль мы не бачым гэтага ў больш шырокім кантэксце ўсяго хрысціянскага жыцця, то нашыя дзеянні ў багаслужэннях не маюць сэнсу, бо літургія не з'яўляецца самамэтай. Гэта ўсяго толькі сродак і выраз супольнага жыцця ў Хрысце. Вось што з'яўляецца першасным: супольнае жыццё, узаемная падтрымка і вялікадушнасць, здольнасць паставіць сябе на другое месца, так каб іншыя моглі стаць на першае. Супольная малітва з’яўляецца адным са сродкаў асягання гэтага адзінства, часткай рэчава, якое цэментуе групу, і радасным святкаваннем факту, што гэтае адзінства, хоць толькі ў зародкавым стане, яшчэ не дасканалае – ужо існуе.
Літургіі – гэта сустрэча цяперашняга часу. Збаўленне, якое ажыцяўляецца цяпер. Смерць і ўваскрасенне Ісуса з'яўляюцца мінулымі падзеямі толькі гістарычна, гэта значыць, у адносінах да нас. Яны аднак вечна прысутныя ў Богу, які ўкрочыў у нашу гісторыю, але не звязаны ёй. Прысутнасць Бога сярод нас знайшло сваё спаўненне ў Ісусе, які з'яўляецца ўсцяж сапраўднай збаўчай рэчаіснасцю, якую мы сустракаем ў кожны момант нашага жыцця. Збаўчае мінулае, якое мы ўвекавечваем у літургіі, насамрэч з’яўляецца эфектыўнай збаўчай падзеяй цяперашняга часу, прысутнай нанова ў сімвале. Ва Ўваскрослым Госпадзе, тварэнне нарэшце можна пабачыць такім, якім яно павінна быць, і Хрыстос ёсць Адамам, г.зн. усім чалавецтвам.

Комментариев нет:

Отправить комментарий