Показаны сообщения с ярлыком Тафт. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Тафт. Показать все сообщения

среда, 24 декабря 2014 г.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (16)


Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)


2. Культ, як абразы

Інтэгральнасць і раўнавага гэтай сімвалічнай матрыцы, пачуццё збалансаванай цэласнасці рэчаў – гэта асноўныя рысы ўсходняга перажывання літургіі: трансцэндэнтнай, але не далёкай; святарскай, але не клерыкальнай; супольнай, але не безасабовай; традыцыйнай, але не фармалістычнай. Як лёгка разбурыць раўнавагу, апусціўшы адзін з элементаў мазаікі, яе неад'емнай часткі! Магчыма гэта з-за іканаграфічнай прыроды культа на Усходзе, літургічная дзеянне – гэта не толькі цырымонія; але яно з'яўляецца аб'ектам сузірання, дзіўным бачаннем, поўны таямніц, перад якой распасціраюцца з поўным глыбокай пашаны страхам.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (14)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)
  
Разважанне 3
Літургічная малітва – ікона нашага малітоўнага жыцця

У нашым папярэднім Разважанні мы пабачылі, што першынства літургіі, афіцыйнай малітвы Царквы, маючы свае карані ў Бібліі і традыцыі, з'яўляецца плённай для нашага жыцця і збаўлення ў Хрысце Ісусе. Самам па сабе наша літургія – ікона, узор і школа нашага збаўлення – павінна таксама фармаваць нашу асабістую малітву, асабліва ў тых, хто з’яўляецца святарамі Царквы рукапакладзенымі для літургічнага служэння Богу. Карацей кажучы, літургія Царквы – гэта наша правіло: наш тыпікон або правіла малітвы, якое ў нашай тадыцыі з'яўляецца правіламі збаўлення, якое дае нам з "правіла веры" для дактрынальнага і літургічнага жыцця Царквы1. Гэта бачанне знаходзіць свой выраз у заходніх крыніцах. Св. Гертруда малілася ut devotio ipsius concordet cum officiis ecclesiae – "каб пабожнасць была ў згодзе з багаслужбай Царквы". А малітва на рукапалажэнне ў лацінскім абрадзе павучае тых, хто прымае свячанні: Imitamini quod tractatis – "Наследуце тое, што вы чыніце!". Іншымі словамі, святар павінен пераймаць у сваё жыццё тое, што ён цэлебруе ў літургічных службах.

пятница, 28 ноября 2014 г.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (13)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

7. Крыніца літургіі

Хрысціянская літургія, такім чынам, заснавана на рэчаіснасці ўваскрослага Хрыста, яна ёсць – паводле трапнага выразу мялхіцкага каталіцкага тэолага Жана Корбона – liturgie de source[1]. Паколькі Уваскрослы Ісус – гэта  праслаўленае чалавецтва, то Ён прысутны Сваім Духам у кожным месцы і ў кожнай эпохе не толькі як Збаўца, але як і Той-Хто-Збаўляе; не толькі як Госпад, але адначасова як Святар і Ахвяра. Нішто ў Яго існаванні ці дзеянні не ёсць мінулым, за выключэннем іх праяваў у гістарычным парадку. У візантыйскай літургіі мы молімся да Яго і за Яго: «Бо Ты сам Той, хто ахвяруе і каго раздаюць"[2].

воскресенье, 16 ноября 2014 г.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (12)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

6. Літургія ёсць цяпер

Прысутнасць у цяперашнім часе усяго гэтага, асноўваецца на тым, што мы не святкуем нешта з мінулага, але святкуем пастаянна прысутную ў дадзены момант рэчаіснасць, усцяж актуальны выклік і адказ, новае жыццё, якое мы называем збаўленнем, якое было паклікана да жыцця збаўчымі падзеямі, якія сышлі ў мінулае толькі ў іх гістарычным сэнсе. Збаўчыя падзеі з зямнога жыцця Ісуса – гэта больш, чым проста эпіфанія або знак, больш, чым проста праява збаўлення. Яны з'яўляюцца фактычнымі сродкамі гэтага збаўлення, яго інструментальнай прычынай. Гэтыя падзеі мінулага з'яўляюцца мінулым толькі ў парадку іх гістарычнага з’яўлення, гэта значыць, што мы ўспрымаем іх у песпектыве чалавечай гісторыі. Наша традыцыя навучае, праз пралог Евангелля паводле Яна, што Ісус Хрыстос не толькі чалавек, але і адвечнае Божае Слова. Такім чынам, Ён з'яўляецца для вечнасці тым, кім Ён стаў. Не толькі Яго збаўчая ахвяра ёсць вечнай; Ён сам ёсць сваёй вечнай ахвярай, і ўласна ў Яго прысутнасці сярод нас, гэта Яго ахвяра вечна для нас прысутная.

среда, 12 ноября 2014 г.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (11)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

5. Як гэтае асягаецца пры дапамозе літургіі?

Як літургія ў стане гэта зрабіць? Бо літургіяй Новага Запавету з'яўляецца Ісус Хрыстос. Як нястомна паўтараюць класічныя еўхарыстычных малітвы антыахейскага тыпу, такія як нашыя візантыйскія анафары св. Васіля Вялікага і св. Яна Златавуснага: калі мы ўгразлі ў грахоўнасці, Ісус памёр за нашыя грахі і ўваскрос для нашага збаўлення, прыносячы нам адзінства з Богам і паміж сабою ў Ім. Згодна з Новым Запаветам, гэта менавіта ўцелаўлёны Госпад і Збаўца ў сваёй самаадданай, прыміраючай паслухмянасці волі Айца, з’яўляецца новай літургія для паслядоўнікаў Ісуса.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (10)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

4. Станаўлене іншымі Хрыстамі

Гэта спаўненне мінулага накіравана на будучыню. Бо, падодобна таму, як Хрыстос стаў усім і споўніў ўсе, гэтак і мы, каб рэалізаваць сябе, павінны стаць Ім. І мы можам зрабіць гэта толькі дазваляючы Яму перамяняць нас адпаведна Яго Асобе, Яго вобразу, узору новага твору. Гэта перамена нас у новае чалавецтва з'яўляецца сапраўднай глыбокай пашанай Новага Закону і праўдзівай тоеснасцю выхавання асобы ўсіх хрысціянаў. Стары культ і святарства былі замененыя на самаахвяраванне Сына Божага, а наша багаслужэнне – гэта паўтарэнне ў нашым уласным жыцці гэтага ўзору, вобразу, які мы сімвалічна ўшаноўваем калі збіраемся разам, каб прыгадаць сабе кім Ён быў ды кім мы павінны быць у Ім. Гэткім чынам літургія з'яўляецца месцам выхавання: яна прышчапляе нас да Хрыста.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (9)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

3. Літургія інтэрыярызаваная і перажытая

Літургія фарміруе нашае хрысціянскае жыццё яшчэ аднім спосабам тады, калі мы яе засвойваем і жывем згодна з узорам, які яна нам прапануе. Літургія, якая не з'яўляецца адлюстраваннем жыцця, у якой рэчаіснасць сімвалаў не адпавядае рэчаіснасці жыцця – дрэнная літургія. Карацей кажучы, пробны камень нашай літургіі ёсць тое, ці перажываем мы яе ў нашым жыцці. Ці сімвалічны момант сімвалізуе тое, чым мы з’яўляемся насамрэч? Ці нашае супольнае святкаванне жыцця ёсць знакам, што мы сапраўды так жывем? Св. Павел кажа да супольнасці карынцянаў, што іх Еўхарыстыя не з’яўляецца сапраўднай, паколькі яны з-за браку міласэрнасці, не зважаюць на патрэбы цела, інакш супольнасці як цела Хрыста: "Бо хто есць і п'е, той есць і п'е прысуд сабе, не разважаючы пра Цела [Госпада]" (1 Кар. 11:29).

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (8)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)


2. Літургія і духоўнае выхаванне

Наша асноўная тоеснасць – хрысціянская, а быць хрысціянінам – гэта быць другім Хрыстом. Гэта здзяйсняе літургія з намі ў таямніцы Хросту, падтрымоўвае ў Еўхарыстыі і абвяшчэнні Божага Слова, аднаўляе ў споведзі і алеяпамазанні хворых... Літургія, такім чынам, з'яўляецца месцам нашага духоўнага жыцця, таму што ў літургіі сам Хрыстос укшталтоўвае нас у іншых Хрыстоў, прыпадабняючы нас да сябе.

пятница, 31 октября 2014 г.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (7)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

Разважанне 2
Літургічная малітва, ікона нашага жыцця ў Хрысце



1. Хрысціянскае жыццё – гэта персаналізаваная Літургія

У 1513 годзе, Мікеланджэла Буанароці скончыў маляванне фрэскі ў Сікстынскай капліцы. У выдатнай сцэне стварэння, жыццядайны палец Божы распасціраецца, і амаль кранае працягнуты палец лежачага Адама. Літургія – гэта тое, што запаўняе прабел паміж гэтымі двума пальцамі. У сікстынскай метафары Бог з'яўляецца творчай, жыццядайнай, збаўчай, адкупленчай рукой, заўсёды скіраванай да нас, а гісторыя збаўлення – гэта гісторыя нашых узнятых рук (або гісторыя адмаўлення іх узняцця) у нястомным прыняцці гэтага дару і падзяке за яго. Вядома, я тут  выкарыстоўваю тэрмін “літургія” у самым шырокім, паўлавым сэнсе, каб агарнуць таксама тое, што айцы Царквы называлі oikonomia або commercium – гэты сталы, збаўчы абмен паміж Богам і намі, драбіну Якуба гісторыі збаўлення.

понедельник, 20 октября 2014 г.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (6)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

Літургія: узор малітвы – ікона жыцця

6. Спосабы малітвы для занятага работніка ў Божым вінаградніку

Тое, што зараз скажу звязана не з тэорыяй штодзённай малітвы, але з яе практыкай, і ў значнай ступені абапераецца на маім асабістым вопыце ў галіне, у якой я не лічу сябе нейкім асаблівым спецыялістам і, вядома, не з’яўляюся беспамылковым. Мой уласны вопыт адносна таго, што духоўная літаратура эўфемічна называе «духоўным кіраўніцтвам», часта быў адмоўным, і ў мяне няма рамантычных ілюзій, што да маёй уласнай кампетэнцыі ў гэтым пытанні. Больш таго, тое што здаецца мне трохі лепшым за тыранію, сустракаецца сёння ў духоўных айцоў ці маці, ды спавядальнікаў у некаторых усходне-хрысціянскіх традыцыях, якія прысвойваюць сабе права адмовіць людзям у доступе да Святога Прычасця, што з'яўляецца, на мой погляд, у нашым часе нязносным парушэннем свабоды сумлення[1].

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (5)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

5. Асноўныя прынцыпы малітоўнага жыцця

Што ж, якія тыпы малітвы рэкамендуе мой вопыт для запрацаванага работніка ў Божым вінаградніку? Спачатку некалькі простых, але жалезных прынцыпа малітоўнага жыцця: па-першае, весці ўрэгуляваны лад жыцця; па-другое, трымацца простага метаду малітвы; па-трэцяе, даць малітве пэўныя рамкі; па-чацьвёртае, падрыхтавацца да малітвы; па-пятае, не пакідаць малітву не гледзячы ні на што.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (4)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

4. Малітва занятага чалавека

ГЭТА ТАКІ ТЫП малітвы, якому я хацеў бы навучыць вас падчас гэтых рэкалецый. Я называю яе “малітва занятага чалавека” –  гэта спосаб малітвы, які падыходзіць для святароў, якія не з’яўляюцца манахамі, ды для іншых асоб, якія моцна заангажаваныя ў душпастырскае служэнне, абцяжараныя клопатамі кіравання парафіяй, а можна нават адначасова занятыя працай выхавання і ўтрымання сям’і. Такое жыццё вельмі падобнае на тое, якім жыву я сам як езуіт, і гэтаму спосабу малітвы я навучыўся пасярод неспакойных клопатаў звязаных з маёй працы. Езуіты – хоць і звязаныя з манаскім ідэалам ва ўсходнім сэнсе, падобна адукаваным манахам у Праваслаўі, якія займаюцца справамі Царквы – вядуць напружаны актыўны лад жыцця ў свеце. У падстаў ігнаціанскага або езуітскага светапогляду ляжыць спадчына нашага заснавальніка Св. Ігната Лаёлы (1491-1556), які ўтрымлівае ў сабе перакананне, што толькі Бог можа збавіць чалавека, і што Ён з гэтай мэтай абраў нас ў якасці сваіх інструментаў. Адна з маіх улюбёных малітваў, якую ўклала св. Тэрэзы з Авілы (1518-1582), якая была сучаснікам св. Ігната, выдатна перадае гэты светапогляд:

Хрыстос не мае цела, акрамя твайго;
не мае рук, акрамя тваіх;
не мае ног, акрамя тваіх.
Гэта тваімі вачыма
спачуванне Хрыста
павінна глядзець на свет,
Гэта твае ногі,
маюць несці Яго,каб рабіць добро.
Гэта тваімі рукамі
Ён павінен блаславіць нас цяпер.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (3)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

3. Спосабы малітвы

Аўтары, якія пішуць пра Духоўнасць апісваюць мноства спосабаў малітвы, некаторыя з іх маюць шмат агульнага і больш менш падобныя між сабой. Існуе літургічная малітва, вусная малітва, малітва розумам, медытацыя, сузіранне, lectio divina, hesychia (ісіхія) або “малітва цішы” як яе назвалі на Захадзе. Некаторыя з гэтых тэрмінаў могуць стаць прычынай непаразумення. "Малітва розумам" ці "медытацыя", напрыклад, можа быць памылкова прынята проста за мысленне ці рэфлексію, што само па сабе вогуле не з’яўляецца малітвай. Таксама некаторыя аўтары недацэняюць “вусную малітву”, як быццам бы яна была другога гатунку, толькі рэцытацыяй словаў напамяць, без неабходнай інтэрыярызацыі – унутранага засвойвання. Сапраўды, былі часы ў гісторыі Царквы, калі нават літургічная малітва успрымалася пераважна такім жа чынам, і лічылася другасный у стасунку да сузірання ці “ўнутранай малітвы”.

воскресенье, 19 октября 2014 г.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (2)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

2. Чым ёсць малітва?

ЯК ГЭТЫЯ ДУХОЎНЫЯ настаўнікі акрэслівалі ці апісвалі малітву? Што, паводле іх, азначае маліцца? Св. Ян Дамаскін (каля 650-749), “апошні з грэцкіх айцоў”, піша ў сваім класічным трактаце “Аб праваслаўнай веры”, што “Малітва – гэта ўзнясенн душы да Бога ці просьба, скіраваная да Бога, аб дабротах, якія адпавядаюць Яго волі”(3:24)[1]. Зусім нядаўна, Св. Тэрэза з Ліз’е, гэта “Маленькая кветка”, безумоўна адна з самых улюбёных святых 20-га стагоддзя, аднолькава дарагая для хрысціян Усходу і Захаду, сказала пра тое больш проста, у жаночы спосаб:

Для мяне малітва - гэта парыў сэрца; гэта просты погляд звярнуты да неба, гэта крык удзячнасці і любові – як ў выпрабаванні, гэтак і ў  радасці[2].

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (1)

(пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

Разважанне 1
“Госпадзе, навучы нас маліцца” (Лк.11:1)

У Евангеллі паводле св.Лукі мы чытаем, што вучні, бачачы Ісуса на малітве, прасілі Яго: “Госпадзе, навучы нас маліцца” (Лк.11:1). Давайце паўторым гэту малітву распачынаючы нашыя рэкалекцыі. Рэкалекцыі – гэта ўласна малітва, а каб маліцца нам трэба ведаць, чым яна ёсць. Існуе шмат гатункаў малітвы. У гэтым першым разважанні я аднак кажу пра тое, што звычайна мы называем “прыватная малітва” – хоць, канешне, ніводная малітва не з’яўляецца прыватнай у сэнсе самотнага яе прамаўлення, паколькі кожная выплывае з Божага Духа, які нястомна дзейнічае ў нас. Св. Павел гаворыць нам: “Дык ніхто н можа сказаць: “Госпад Ісус”, як толькі ў Духу Святым” (1 Кар. 12:3). Акрамя гэтага малітва заўсёды адбываецца пры ўдзеле сулучнасці святых, у супольнасці, да якой мы належым праз хрост.