среда, 12 ноября 2014 г.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (8)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)


2. Літургія і духоўнае выхаванне

Наша асноўная тоеснасць – хрысціянская, а быць хрысціянінам – гэта быць другім Хрыстом. Гэта здзяйсняе літургія з намі ў таямніцы Хросту, падтрымоўвае ў Еўхарыстыі і абвяшчэнні Божага Слова, аднаўляе ў споведзі і алеяпамазанні хворых... Літургія, такім чынам, з'яўляецца месцам нашага духоўнага жыцця, таму што ў літургіі сам Хрыстос укшталтоўвае нас у іншых Хрыстоў, прыпадабняючы нас да сябе.

Вось як навучае св. Мікалай Кавасіла (каля 1350), самы вялікі спасярод візантыйскіх літургічных багасловаў, у сваім трактаце пра сакраманты, затытулаваным Жыццё ў Хрысце:

У Святых Тайнах... мы аднаўляем Яго пахаванне і абвяшчаем Яго смерць. Праз іх мы зачатыя, сфармаваныя і цудоўна паяднаныя з нашым Збаўцам, бо яны з'яўляюцца сродкам, з дапамогай якога “мы ў ім жывем, рухаемся ды існуем” (Дзеі 17:28). Хрост дае быццё і існаванне паводле Хрыста. Ён прымае нас мёртвых ды сапсаваных, і вядзе нас да новага жыцця. Мірапамазанне ўдасканальвае таго, хто прыступіў да [новага] нараджэння, уліваючы ў яго адпаведную такому жыццю энергію. Святая Еўхарыстыя захоўвае і падтрымлівае гэта жыццё і здароўе, бо Хлеб Жыцця дазваляе нам захаваць тое, што было набыта і падоўжыць у жыцці... Такім чынам мы жывем у Богу (Кніга I, § 6)[1].

Такім чынам праз літургію Дух Хрыста фармуе нас, як  хрысціян, уводзячы нас жыццё Хрыста ды падрыхтоўваючы нас да яго, і потым стала падтрымоўваючы і ўмацоўваючы гэта жыццё ў нас.



[1] Мікалай Кавасіла, De vita in Christo, I,6, у: PG 150; англійскае выданне: The Life in Christ, пераклад з грэцкай: Carmino J. de Catanzaro, Crestwood 1974, с. 49-50.

Комментариев нет:

Отправить комментарий