Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)
Літургія: узор малітвы – ікона жыцця
6. Спосабы малітвы для занятага работніка ў Божым
вінаградніку
Тое, што зараз скажу звязана не з
тэорыяй штодзённай малітвы, але з яе практыкай, і ў значнай ступені абапераецца
на маім асабістым вопыце ў галіне, у якой я не лічу сябе нейкім асаблівым спецыялістам
і, вядома, не з’яўляюся беспамылковым. Мой уласны вопыт адносна таго, што
духоўная літаратура эўфемічна называе «духоўным кіраўніцтвам», часта быў адмоўным,
і ў мяне няма рамантычных ілюзій, што да маёй уласнай кампетэнцыі ў гэтым
пытанні. Больш таго, тое што здаецца мне трохі лепшым за тыранію, сустракаецца
сёння ў духоўных айцоў ці маці, ды спавядальнікаў у некаторых
усходне-хрысціянскіх традыцыях, якія прысвойваюць сабе права адмовіць людзям у доступе
да Святога Прычасця, што з'яўляецца, на мой погляд, у нашым часе нязносным
парушэннем свабоды сумлення[1].
Гэта сказаўшы, перайду да некаторых маіх поглядаў на малітву занятага хрысціяніна, які актыўна заангажаваны ў душпастырскае служэнне або іншую дзейнасць ў сучасным ліхаманкавым свеце.
1. Lectio Divina. Першы спосаб малітвы, які я рэкамендую, гэта
класічны манаскі метад, які Феафан Пустэльнік называе “малітва розуму”. Гэта
малітва вядзе да духоўна больш чыстай “малітвы розуму ў сэрцы”, якая падобна на
тое, што на Захадзе называецца lectio divina. Яе сэнс у тым, каб стаць перад Богам і чытаць фрагмент
са Святога Пісання, псальм, малітву, трапар, гісторыю з пацерыка або “выслоўі”
Айцоў, насамрэч любы духоўны ці літургічны тэкст, і засвойваючы яго, размаўляць
з Богам на яго тэму ды ўслухоўвацца ў цішыні свайго сэрца ў тое, што Ён нам
хоча сказаць. Я лічу, што псалмы ідэальна падыходзіць для такога роду малітвы. Падобным
чынам можна зрабіць, mutatis mutandis, сузіраючы ікону.
2. Інтэрыярызацыя малітвы. Тое, што я называю “інтэрыярызацыяй малітвы”
– гэты метад найбольш карысны для святароў, якія вялікую частку жыцця прысвячаюць
цэлебрацыі святых таямніц Царквы – з’яўляецца застасаваннем lectio divina да літургічных тэкстаў. Малітоўнае
разважанне малітваў Боскай Літургіі або іншых Таямніц, вучыць інтэрыярызваць
(унутрана засвойваць) і актывізаваць літургічнае жыццё і служэнне, робячы яго
не толькі малітвай Царквы, але і сваёй ўласнай.
3. Рассеяная малітва. Гэтае, магчыма не самае ўдалае акрэсленне –
“рассеяная малітва” або таксама “малітва рассеянай увагі” – з'яўляецца маёй уласнай фармуліроўкай. Насуперак таму, што
духоўныя кіраўнікі кажуць нам рабіць, я пераканаўся, што немагчыма ўнікнуць неўважлівасці
падчас малітвы, і даўно прыйшоў да высновы, што рабіць падобныя намаганні некарысна.
Хутчэй, я проста ўключаю іх у сваю малітву, раблю іх прадметам маёй размовы з
Богам, я кажу яму, што я бедны грэшнік і не ў стане думаць пра яго нават на
працягу двух хвілін без тулянняў свайго розуму, што прыходзяць да мяне сумневы ў
веры, а нават эратычныя думкі і спакусы, разам з гэтым я прашу Яго, каб Ён быў
са мной нават у маёй дробяззі, маёй грахоўнасці, маёй няздатнасці...
4. Малітва ў любым месцы. Назва “Малітва ў любым месцы” гаворыць сама
за сябе і азначае малітву ў тым месцы, дзе мы знаходзімся. Малітва падчас
шпацыру, малітва, калі робім пакупкі ў супермаркеце, малітва ў цягніку,
самалёце, аўтобусе ці ў метро – малітва дзе заўгодна. Тут таксама мы нічога не
можам зрабіць з неўважлівасцю – наша ўвага адцягваецца на натоўп, на прывабных
жанчын, на вар’ятаў і шкоднікаў, на непрыемных жабракоў або бяздомных... Што ж,
маім рашэннем ёсць проста маліцца за іх усіх разам ці паасобку. Я аддаю іх у Божыя
рукі. Я прашу Яго, каб няверуючых і тых, хто не ведае Евангелля, Ён прывёў да
веры ў Яго і надзеі ў Яго Боскую міласэрнасць; каб неахрышчаных і неўцаркаўлёных
Ён прывёў да збаўчых водаў Хросту; каб даў тым, што ў граху Сваю збавеную ласку
навяртання і пакаяння. Я прашу Яго, каб Ён аздаравіў хворых і састарэлых, каб суцешыў
сумных і самотных. Я дзякую Яму за маё здароўе розуму і духу, за тое, што побач
са мною ёсць шмат сяброў, што я не мушу турбавацца пра ежу і жыллё, медычны дагляд
ды іншыхя жыццёвыя патрэбы... Гэта тыпу "малітва у любым месцы"
з’яўляецца цалкам ўсходняй і традыцыйнай: як кажа св. Ян Залатавусны:
Часта і шчыра маліцца можна нават на кірмашы ці падчас самотнай
вандроўкі. Таксама ў вашых крамах, купляючы ці прадаючы, або нават падчас
прыгатавання ежы[2].
Усё, што я зрабіў, дык гэта дастасаваў гэтыя рады
да сучасных рэалій.
5. Ісусавага малітва. Ісусавай малітвай, традыцыя, якой ляжыць у самым
сэрцы праваслаўнай духоўнасці, таксама можна маліцца у любым месцы. Св. Сімяён
Салунскі (каля 1381-1429) піша аб гэтай "святой і абагаўляльнай"
малітве ў раздзеле 297 свайго трактату “Аб Боскай малітве”, які быў ўключана ў Дабраталюбіе:
Вымаўляйце гэтае імя заўсёды як малітву, розумам і языком,
стоячы або хадзячы, седзячы або лежачы, размаўляючы ці робячы нешта, заўсёды
імкніцеся рабіць гэта[3].
У нейкім сэнсе Ісусавага малітва
– гэта тая малітва, якая з’яўляецца
ўзорам ўнутранай малітвы ў візантыйскай праваслаўнай духоўнасці. Сыходзячы
сваімі каранямі ў Святое Пісанне, яна складаецца з двух фрагментаў Евангелля – малітвы
сляпога: “Ісус, Сын Давідаў, злітуйся нада мной!” (Лк.18:38) ды малітва мытара:
“Божа, будзь літасцівы да мяне, грэшнага!” (Лк 18: 13)[4].
Закаранёная ў Старым Запавеце пашанай Боскага Імя, Ісусава малітва таксама
знаходзіць абгрунтаванне і тлумачэнне ў некалькіх фрагментах Новага Запавету, у
якіх ўслаўляецца імя Ісуса ды ўжываецца ў малітве (Мц. 1:21; Ян. 16: 23-24; Дз.
4:10, 12; Філ. 2:9-10; 1 Кар. 12: 3). Ісусавага малітва з’яўляецца аднім з маіх
улюбёных спосабаў малітвы не толькі таму, што яна працуе ў кожным месцы, але
таму, што гэта малітва аб прабачэнні, у якім я заўсёды маю патрэбу, але таксама
таму што яна з'яўляецца ідэальнай малітвай у тыя шматлікія моманты, калі я перапрацаваны,
стурбаваны, стомлены, засмучаны, прыгнечаны, не маючы ўжо энэргіі ні на што,
акрамя закліку, які дае мне палёгку: “Госпадзе, Ісусе Хрысце, Сыне Божы, памілуй
мяне грэшнага!”. Паўтарэнне гэтых слоў зноў і зноў ды адлічанне малітваў на komboskion інакш чотках –
падобным да ружанца візантыйскім малітоўным шнуры – спалучае малітву з рытмам
дыхання, і яна паступова робіцца самаадвольнай, ды ў рэшце рэшт зводзіцца да
паўтарэння слоў “Ісусе, памілуй!” з кожным уздыхам.
6. Малітва ў стане граха. Ісусавага малітва – гэта малітва грэшнікаў,
якімі ўсе мы з’яўляемся, і “сярод якіх я самы першы”, як гаворым мы ў малітве
перад Святым Прычасцем. Ёсць моманты, калі мы адчуваем сябе вінаватымі ў
сур'ёзным граху, у здрадзе Божага сяброўства і страце Божай ласкі, у тым, што
мы наўмысна выгналі Святога Духа з храма нашай душы. Гэта небяспечны час для
малітвы, бо мы можам адчуваць сябе нягоднымі наблізіцца да Бога нават у
малітве. Гэта было б сур'ёзнай памылкай, бо менавіта ў агні малітвы, у полымі
Божай літасці і любові, згараюць нашы грахі, а мы вяртаемся да ласкі. Магчыма, нам
яшчэ не хапае адвагі, каб пайсці на споведзь. Што ж, скажам Богу пра свой грэх,
скажам Яму, што баімся Яго гневу, нават баімся ісці на споведзь і патлумачыць Яму,
што адбылося. Вядома, Ён ужо ведае гэта лепш, чым мы, але не важна: прадстаўце Яму
ваш пункт гледжання, скажыце Яму, як вы бачыце гэта справу, але найперш за ўсё – маліцеся. Маліцеся,
і вы адчуеце, як Яго поўнае любові прабачэнне ды заклік да пакаяння ўвойдзе ў
вас і сагрэе ваша сэрца, і ачысціць ваш грах, прыгатоўваючы вас да ласкі
таямніцы Споведзі. І няхай ваша ўласная грэшнасць будзе для вас лепшым ўрокам таго,
як вы павінны сябе паводзіць у ролі духоўнікаў і духоўных айцоў; каб у вашым
служэнні ніколі не мела месца суворасць, судовыя выракі, цікаўнасць непатрэбных
роспытаў, але толькі любоў і мір Хрыста, які быў укрыжаваны не толькі за грахі
вашыя пенітэнтаў, але і за вашыя.
7. Малітва бачання на пачатак дня. У пачатку дня мы часта заклапочаныя
тым, што прынясе дзень, ці мы здолім даць рады ў рашэнні шматлікіх задач у
нашым раскладзе дня. Гэта час, каб “маліцца загадзя”, як я гэта называю –
свайго роду духоўная запраўка да дня, які нас чакае[5].
Прадметам штодзённай малітвы запрацаванага слугі Божага з'яўляюцца справы, якія
паўстаюць перад намі з дня на дзень. Перад усім, мы павінны ведаць, чаго мы
хочам папрасіць у гэтай малітве – id quod volo (з лац. “тое, чаго хачу»),
як гэта акрэслівае св. Ігнат. Мэта гэтай малітвы – проста быць з Богам, але мы павінны сфакусіравацца,
павінны ведаць, што мы хочам ад Яго ў гэты дзень. Заглыбляючыся ў нашу малітву,
мы наперад маем бачанне дня і просім Божай дапамогі ў тым, што прадбачым. У чым
сёння асабліва будзе яна патрэбна? Пра што канкрэтна просім Госпада ў гэты
дзень? Тады распачынаем lectio divina на падставе тэкстаў, абраных для вашай малітве і чытаем,
пакуль не адчуем, што нешта нас “зачапіла”. Калі нічога не “чапляе”, то проста
заглыбімся ў Божую прысутнасць, і разам з Ім прыгледзімся дню, які нас чакае.
Прынясем Яму ўсё, што займае наш розум, праверым у Яго прысутнасці свае пачуцці
і рэакцыі на іх, ды папрасім Яго дапамогі ва ўсім.
8. Маліцца рэтраспекцыі на заканчэнне дня. У канцы дня, мы робім тое ж
самае ў адваротным парадку[6].
Гэта фактычна ёсць “экзаменаванне свядомасці”, як у цяперашні час больш тонка
называецца “Агульны рахунак сумлення” Св. Ігната (SpEx §43). Пасля малітвы аб ласкі Божага святла,
у пакаянні і з удзячнасцю, прыгледзімся падзеям і пачуццям – як станоўчым, гэтак
і адмоўныя – што з’яўляюцца ў пераглядзе дня ў нашай памяці, памолімся над імі з
падзякай і/або з жалем, ды будзем глядзець у заўтрашні дзень, спадзяючыся Божай
дапамогай у вырашэнні сваіх задач і праблем.
9. Малітва ўдзячнай любові. Гэта найбольш доўгая, найбольш істотная
малітва – у маёй версіі спрошчаны варыянт "Contemplatio ad Amorem (“Кантэмпляцыя для атрымання
Любові”) Святога Ігната (SpEx §§230-237). Гэта
таксама лёгкая малітва, калі чалавек стомлены, знеахвочаны, пазбаўлены энэргіі,
тады гэта для яго з’яўляецца малітвай вялікага суцяшэння і ласкі. Я проста
пераглядаю ўсё сваё жыццё з самага пачатку, каб ва ўсім убачыць руку Божую,
якая накіроўвае мяне, і хай мая любоў і ўдзячнасць за апеку Яго провіду ўзнясуць
мяне ў малітве любячай падзякі. Я дзякую Яму, што ён прывёў мяне да жыцця, што
я нарадзіўся ў свабоднай краіне, у сям'і дбайных каталікоў, якія мяне ахрысцілі
і ўзрасцілі мяне ў любові да Царквы і нашай хрысціянскай веры і звязаных з ёй
практык, а не ў сям’і атэістычных ці нехрысціянскіх бацькоў. Я дзякую Яму за
каталіцкую адукацыю, якую я атрымаў дома і ў супольнасці “Братоў у Хрысце” у
сярэдняй школе, за маё паклікання і ласку, каб быць верным Яму. Я дзякую Яму за
маіх сяброў, якія любілі і падтрымлівалі мяне, а таксама я прашу Яго аб
прабачэнні маіх недахопаў, маіх здрадаў ім і Яму, і асабліва маіх шматлікіх
грахоў.
[1] Аб праваслаўных практыках у гэтым
пытанні можна прачытаць у недаўна апублікаваным выдатнай працы архімандрыта Job’а Getcha, “Confession and Spiritual Direction in the Orthodox Church: Some Modern Questions to A Very Ancient Practice,” St. Vladimir’s Theological Quarterly 51 (2007) 203-220, а асабліва 212-215.
[2] Св. Ян Залатавусны, Eclogae ex diversis homiliis, II, у: PG, том 63, 585 A ,
цыт. за: Кампендый 576.
[4] Пішу гэта ўслед за выдатным уступам Timoty Ware Chariton Valamo [зборнік], The Art of Prayer, c. 27-37
[5] Матэрыял гэтага фрагмента паходзіць
з маіх рэкалекцыйных нататак ад 3 красавіка 1993 году, якія паўсталі падчас
майго чытання ў той час малітвы, не з’яўляецца
маім арыгінальным, але я ўжо даўно забыў адкуль паходзяць змешчаныя тут
думкі.
[6] Гл. Dennis Hamm, Rummaging for God: Praying Backwards
Through Your Day, у: America (14 траўня, 1994 г.), с. 22-23.
Комментариев нет:
Отправить комментарий