пятница, 31 октября 2014 г.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (7)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

Разважанне 2
Літургічная малітва, ікона нашага жыцця ў Хрысце



1. Хрысціянскае жыццё – гэта персаналізаваная Літургія

У 1513 годзе, Мікеланджэла Буанароці скончыў маляванне фрэскі ў Сікстынскай капліцы. У выдатнай сцэне стварэння, жыццядайны палец Божы распасціраецца, і амаль кранае працягнуты палец лежачага Адама. Літургія – гэта тое, што запаўняе прабел паміж гэтымі двума пальцамі. У сікстынскай метафары Бог з'яўляецца творчай, жыццядайнай, збаўчай, адкупленчай рукой, заўсёды скіраванай да нас, а гісторыя збаўлення – гэта гісторыя нашых узнятых рук (або гісторыя адмаўлення іх узняцця) у нястомным прыняцці гэтага дару і падзяке за яго. Вядома, я тут  выкарыстоўваю тэрмін “літургія” у самым шырокім, паўлавым сэнсе, каб агарнуць таксама тое, што айцы Царквы называлі oikonomia або commercium – гэты сталы, збаўчы абмен паміж Богам і намі, драбіну Якуба гісторыі збаўлення.

понедельник, 20 октября 2014 г.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (6)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

Літургія: узор малітвы – ікона жыцця

6. Спосабы малітвы для занятага работніка ў Божым вінаградніку

Тое, што зараз скажу звязана не з тэорыяй штодзённай малітвы, але з яе практыкай, і ў значнай ступені абапераецца на маім асабістым вопыце ў галіне, у якой я не лічу сябе нейкім асаблівым спецыялістам і, вядома, не з’яўляюся беспамылковым. Мой уласны вопыт адносна таго, што духоўная літаратура эўфемічна называе «духоўным кіраўніцтвам», часта быў адмоўным, і ў мяне няма рамантычных ілюзій, што да маёй уласнай кампетэнцыі ў гэтым пытанні. Больш таго, тое што здаецца мне трохі лепшым за тыранію, сустракаецца сёння ў духоўных айцоў ці маці, ды спавядальнікаў у некаторых усходне-хрысціянскіх традыцыях, якія прысвойваюць сабе права адмовіць людзям у доступе да Святога Прычасця, што з'яўляецца, на мой погляд, у нашым часе нязносным парушэннем свабоды сумлення[1].

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (5)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

5. Асноўныя прынцыпы малітоўнага жыцця

Што ж, якія тыпы малітвы рэкамендуе мой вопыт для запрацаванага работніка ў Божым вінаградніку? Спачатку некалькі простых, але жалезных прынцыпа малітоўнага жыцця: па-першае, весці ўрэгуляваны лад жыцця; па-другое, трымацца простага метаду малітвы; па-трэцяе, даць малітве пэўныя рамкі; па-чацьвёртае, падрыхтавацца да малітвы; па-пятае, не пакідаць малітву не гледзячы ні на што.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (4)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

4. Малітва занятага чалавека

ГЭТА ТАКІ ТЫП малітвы, якому я хацеў бы навучыць вас падчас гэтых рэкалецый. Я называю яе “малітва занятага чалавека” –  гэта спосаб малітвы, які падыходзіць для святароў, якія не з’яўляюцца манахамі, ды для іншых асоб, якія моцна заангажаваныя ў душпастырскае служэнне, абцяжараныя клопатамі кіравання парафіяй, а можна нават адначасова занятыя працай выхавання і ўтрымання сям’і. Такое жыццё вельмі падобнае на тое, якім жыву я сам як езуіт, і гэтаму спосабу малітвы я навучыўся пасярод неспакойных клопатаў звязаных з маёй працы. Езуіты – хоць і звязаныя з манаскім ідэалам ва ўсходнім сэнсе, падобна адукаваным манахам у Праваслаўі, якія займаюцца справамі Царквы – вядуць напружаны актыўны лад жыцця ў свеце. У падстаў ігнаціанскага або езуітскага светапогляду ляжыць спадчына нашага заснавальніка Св. Ігната Лаёлы (1491-1556), які ўтрымлівае ў сабе перакананне, што толькі Бог можа збавіць чалавека, і што Ён з гэтай мэтай абраў нас ў якасці сваіх інструментаў. Адна з маіх улюбёных малітваў, якую ўклала св. Тэрэзы з Авілы (1518-1582), якая была сучаснікам св. Ігната, выдатна перадае гэты светапогляд:

Хрыстос не мае цела, акрамя твайго;
не мае рук, акрамя тваіх;
не мае ног, акрамя тваіх.
Гэта тваімі вачыма
спачуванне Хрыста
павінна глядзець на свет,
Гэта твае ногі,
маюць несці Яго,каб рабіць добро.
Гэта тваімі рукамі
Ён павінен блаславіць нас цяпер.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (3)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

3. Спосабы малітвы

Аўтары, якія пішуць пра Духоўнасць апісваюць мноства спосабаў малітвы, некаторыя з іх маюць шмат агульнага і больш менш падобныя між сабой. Існуе літургічная малітва, вусная малітва, малітва розумам, медытацыя, сузіранне, lectio divina, hesychia (ісіхія) або “малітва цішы” як яе назвалі на Захадзе. Некаторыя з гэтых тэрмінаў могуць стаць прычынай непаразумення. "Малітва розумам" ці "медытацыя", напрыклад, можа быць памылкова прынята проста за мысленне ці рэфлексію, што само па сабе вогуле не з’яўляецца малітвай. Таксама некаторыя аўтары недацэняюць “вусную малітву”, як быццам бы яна была другога гатунку, толькі рэцытацыяй словаў напамяць, без неабходнай інтэрыярызацыі – унутранага засвойвання. Сапраўды, былі часы ў гісторыі Царквы, калі нават літургічная малітва успрымалася пераважна такім жа чынам, і лічылася другасный у стасунку да сузірання ці “ўнутранай малітвы”.

воскресенье, 19 октября 2014 г.

Роберт Ф. Тафт, Літургія: узор малітвы – ікона жыцця (2)

Працяг...
(Пераклад з ангельскай - а. Андрэй Буйніч)

2. Чым ёсць малітва?

ЯК ГЭТЫЯ ДУХОЎНЫЯ настаўнікі акрэслівалі ці апісвалі малітву? Што, паводле іх, азначае маліцца? Св. Ян Дамаскін (каля 650-749), “апошні з грэцкіх айцоў”, піша ў сваім класічным трактаце “Аб праваслаўнай веры”, што “Малітва – гэта ўзнясенн душы да Бога ці просьба, скіраваная да Бога, аб дабротах, якія адпавядаюць Яго волі”(3:24)[1]. Зусім нядаўна, Св. Тэрэза з Ліз’е, гэта “Маленькая кветка”, безумоўна адна з самых улюбёных святых 20-га стагоддзя, аднолькава дарагая для хрысціян Усходу і Захаду, сказала пра тое больш проста, у жаночы спосаб:

Для мяне малітва - гэта парыў сэрца; гэта просты погляд звярнуты да неба, гэта крык удзячнасці і любові – як ў выпрабаванні, гэтак і ў  радасці[2].